Расійскі палітык: Каталонскія сепаратысты прапаноўвалі прызнаць Крым расійскім

Былы дэпутат Дзярждумы Расіі Сяргей Маркаў у размове з іспанскім выданнем «El Mundo» заявіў, што каталонскія сепаратысты прапаноўвалі РФ у абмен на прызнанне незалежнасці Каталоніі прызнаць Крым расійскім, паведамляе Белсат.

Сяргей Маркаў

Сяргей Маркаў

Як распавёў Маркаў, падчас каталонскага крызісу да яго выйшаў на кантакт дарадца былога лідара Каталоніі Карлэса Пучдэмона Віктар Тэрадэлляс, былы міжнародны сакратар цяпер не дзейнай партыі «Дэмакратычная канвергенцыя Каталоніі».
Але дэпутат пасля размоваў з «палітычнымі кансультантамі» адзначыў, што «ў Расіі няма магчымасці прызнаць незалежнасць Каталоніі з некалькіх прычынаў».
Тады каталонскі палітык зрабіў сустрэчную прапанову.
«Яны сказалі мне, што яны могуць прызнаць Крым часткай Расіі», – заявіў Маркаў.
Паводле яго, Маскву гэтая прапанова таксама не зацікавіла.
Каментар Маркава быў апублікаваны на фоне расследавання расійскага ўмяшальніцтва ў працэсы вакол спробы абвяшчэння каталонскай незалежнасці.