The Economist паказаў ролік з картай Украіны без Крыма
Гаворка ідзе пра матэрыял, прысвечаным імпічменту Дональда Трампа з-за тэлефоннай размовы з Уладзімірам Зяленскім. Адсутнасць паўвострава ў роліку заўважыла ўкраінскае пасольства, пра што ўказала выданню.
Брытанскі штотыднёвы часопіс The Economist паказаў ролік, у якім была намаляваная карта Украіны без Крыма. Увагу на гэта звярнула амбасада Украіны ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
«Мы вельмі спадзяемся, што такое паважанае і сусветна вядомае выданне зменіць карту належным чынам», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскай дыпмісіі.
Ролік быў прысвечаны скандалу, які выявіўся ў ЗША пасля тэлефоннай размовы прэзідэнта Дональда Трампа і яго ўкраінскага калегі Уладзіміра Зяленскага, што паслужыла пачаткам працэдуры імпічмэнту амерыканскаму прэзідэнту.
На момант напісання нататкі ролік, пра які ідзе гаворка, быў ужо выдалены з YouTube-канала часопіса.
Гэта не першы выпадак, калі заходнія СМІ дэманструюць карту Украіны без Крыма. Раней за гэтым былі заўважаныя газета The Washington Post, а таксама агенцтва Bloomberg.
rbc.ru