Расія выступіла супраць зніжэння Беларуссю мытаў на электрамабілі

Расія не зацікаўленая ў зніжэнні або адмене Беларуссю мытаў на ўвозімыя ў краіну электрамабілі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Валянціна Нагавіцына.

electric_cars_1068x712.jpg

«На тэрыторыі нашых дзяржаў павінны прымяняцца адзіныя стаўкі ўвазных мытных пошлін. Таму Беларусь не можа ў аднабаковым парадку для сваіх грамадзян ўсталяваць іншыя стаўкі, альбо панізіць, альбо павялічыць. Шанцы тут 50 на 50, таму што Расія ўжо сказала, што яна зацікаўлена ў развіцці свайго электрамабілебудаўніцтва. Адпаведна, па гэтым пытанні Расія ўжо выступае нашым апанентам», — адзначыла Нагавіцына.
У ліпені 2018 года, быў падпісаны ўказ № 273 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў». Дакумент прадугледжвае меры, накіраваныя на стымуляванне попыту на электрамабілі, а таксама стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры.
У прыватнасці, прадугледжана вызваленне ад выплаты мыта за выдачу дазволу на допуск электрамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху; падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі зарадных прылад, якія не вырабляюцца на тэрыторыі краіны.
Дзяржаўным аператарам па стварэнні і развіцці зараднай сеткі для электрамабіляў выступае РУП «ВА «Беларуснафта», адзначае БелаПАН.
Па словах намесніка гендырэктара «Беларуснафты» Андрэя Коціка, сёння ў Беларусі працуюць 130 зарадных станцый для аўтамабіляў, да канца бягучага года іх колькасць дасягне 250, а ў 2021-м — 500.
naviny.by