Расійскі карабель без дазволу ўвайшоў у шведскія воды
Расійскі карабель без дазволу ўвайшоў у тэрытарыяльныя вады Швецыі, заявілі шведскія ваенныя. Пра інцыдэнт было паведамлена ўраду ў Стакгольме.
Расійскі карабель увайшоў у тэрытарыяльныя марскія вады Швецыі, не маючы на тое адпаведнага дыпламатычнага дазволу, паведамляецца ў пятніцу, 22 лістапада, на сайце узброеных сіл Швецыі.
Як удакладняецца ў паведамленні, «судна, якое належыць расійскай дзяржаве, перасекла шведскую тэрыторыю на захад ад Гетэборга». Паколькі ў судна не было «сапраўднага дазволу, узброеныя сілы расцэньваюць гэта як парушэнне парадку доступу».
У адпаведнасці з правіламі дзеянні ў выпадку парушэння парадку доступу на шведскую тэрыторыю замежнымі судамі, самалётамі або ваеннай тэхнікай ваенныя далажылі аб тым, што здарылася, ураду Швецыі. Тып і якія-небудзь іншыя характарыстыкі расійскага судна не названыя.
У Швецыі асцерагаюцца магчымай пагрозы з боку Расіі
Раней, у ліпені, улады Швецыі ўзмацнілі супрацьпаветраную абарону на востраве Готланд у Балтыйскім моры. З-за напружаных адносінаў з Расіяй у балтыйскім рэгіёне на востраве размешчана новая супрацьракетная сістэма "зямля-паветра", паведамілі узброеныя сілы краіны.
Акрамя таго, у 2017 годзе ўлады Швецыі зноў ўвялі воінскі абавязак — жыхары Швецыі, старэйшыя за 18 гадоў, зноў прызываюцца ў войска. Прычынай гэтага сталі асцярогі магчымай пагрозы з боку Расіі.
У 2014 годзе Швецыя правяла найбуйнейшую з часоў халоднай вайны аперацыю па пошуку меркаванай замежнай падлодкі ў водах Стакгольмскага архіпелага. Меркавалася, што гэта магла быць расійская падводная лодка. Але ў 2015 годзе шведскія ваенныя заявілі, што прыняты за падлодку аб'ект у водах Швецыі апынуўся грамадзянскіх суднам.
dw.com