Расійскі “Коммерсант” аб’явіў пра магчымую адстаўку Яцанюка

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк можа сысці ў адстаўку пасля абвяшчэння вынікаў мясцовых выбараў.



yatsenyuk31.jpg

Асноўным кандыдатам на пасаду кіраўніка ўрада, па версіі выдання, з'яўляецца міністр фінансаў Наталля Ярэська.

Па звестках "Коммерсанта", рашэнне пра адстаўку Яцанюка можа быць прынята бліжэйшымі днямі на савеце кааліцыі. Неназваны дэпутат ад "Народнага фронту" заявіў выданню, што "афіцыйна аб планах замяніць прэм'ера ніхто не інфармаваў". Ен выказаў упэўненасць, што нават калі такая верагоднасць існуе, прэзідэнт "дасць задні ход", як рабіў гэта раней.

Кабінет міністраў Украіны на чале з Арсенем Яцанюком зацверджаны 2 снежня 2014 года. Прэм'ер ужо спрабаваў сысці ў адстаўку, але парламент яе не прыняў.