Рэжым спынення агню сарваны, Ізраіль аднавіў ваенную аперацыю ў Газе

Гэта стала адказам на апошнія ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі палестынцамі — насуперак кароткачасоваму рэжыму спынення агню.



israel1.jpg

Напярэдадні Ізраіль аб’явіў аб працягу на 24 гадзіны рэжыму спынення агню да вечара нядзелі. Прадстаўнік ураду Ізраіля падкрэсліў, што такое рашэнне прынята па рэкамендацыі ААН для вырашэння гуманітарных задач.
Нягледзячы на часовае спыненне агню, ізраільцяне сцвярджалі, што маюць намер працягваць працы па ліквідацыі ваенных тунэляў, створаных баевікамі ХАМАС паміж Газай і тэрыторыяй Ізраіля. Групоўка ХАМАС адпрэчыла 24-гадзінны рэжым спынення агню, заявіўшы, што ён не дае магчымасці палестынцам вярнуцца дадому і працягнуць эвакуацыю пацярпелых.
За 19 дзён ваеннага проціборства паміж ізраільцянамі і палестынцамі ў Газе, загінулі, як сцвярджае ХАМАС, больш за адну тысячу палестынцаў, у асноўным цывільныя асобы. Ізраільцяне страцілі 43 салдатаў і трое цывільных.
svaboda.org