Рух ХАМАС пагадзіўся на новае перамір'е з Ізраілем
Палестынскі рух ХАМАС пагадзіўся на новае 24-гадзіннае перамір'е з уладамі Ізраіля.
Раней у суботу ізраільская армія заявіла, што гатова аднавіць ваенныя дзеянні супраць сектара Газа ў паветры, на зямлі і на моры, калі палестынскія баевікі працягнуць запуск ракет пасля адмовы
ад гуманітарнага перамір'я.
З пачатку новага ўзброенага канфлікту 8 ліпеня загінулі ўжо больш за тысячу палестынцаў і 46 ізраільцян.
Паводле bbc.co.uk