Саудаўская Аравія. Ці выратуюць быкі саудзітаў?

У Саудаўскай Аравіі прыдумалі незвычайны план выратавання іміджу краіны, які вельмі пагоршыўся з-за гісторыі з забойствам журналіста Джамаля Хашогі. 

faf4176231850d9fdca7e08f5fc3744b.jpg

З’явілася ідэя імпартаваць з Іспаніі так званы «энсьера» — мясцовы атракцыён, сэнс якога ў тым, каб збегчы ад спецыяльна выпушчаных з загону быкоў. 

Арабы лічаць, што іспанская фішка можа прыцягнуць у краіну шмат турыстаў. Прычым, адзін з мясцовых шэйхаў ужо гатовы інвеставаць у праект. 

Гэта толькі адзін праект па выратаванні іміджу дзяржавы. Падняць сімпатыі да Эль-Рыяду збіраюцца за кошт будаўніцтва музея васковых фігур, арганізацыі гульняў амерыканскай Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі і запрашэння на пражыванне самых вядомых выканаўцаў рэпу. 

Між тым, большасць спецыялістаў скептычна ставяцца да ўсіх згаданых праектаў. Саудаўская Аравія мае пастаянны імідж клерыкальнай манархіі, які будзе цяжка змяніць.

Паводле брытанскай прэсы