Siemens Energy пракаментавала пастаўкі газавых турбін у Беларусь

Прэс-служба нямецкай кампаніі Siemens Energy пракаментавала інфармацыю пра пастаўку пяці газавых турбін SGT-800 для беларускага дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстэнэрга», піша Свабода.

siemens_enegy.jpg

У пісьмовым каментары для DW гаворыцца, што «ажыцьцяўляючы пастаўкі газавых турбін у Беларусь на падставе тэндэру, які адбыўся ў канцы 2018 году, Siemens Energy падтрымлівае разьвіццё энергетычнай інфраструктуры гэтай краіны. Электрычнасьць неабходная для задавальнення элемэнтарных чалавечых патрэбаў і служыць тым самым усім жыхарам краіны».
У супрацоўніцтве з Беларуссю, гаворыцца далей у адказе, кампанія «строга прытрымліваецца, натуральна, усіх дзейных нацыянальных і міжнародных прадпісанняў і распараджэнняў». Напрыканцы прэс-служба Siemens Energy запэўніла DW: «Мы, вядома ж, вельмі ўважліва назіраем за тым, як людзі ў Беларусі патрабуюць больш дэмакратыі, і за актуальным разьвіццём падзей».