Сянцоў напісаў завяшчанне. Ён не верыць «у шчаслівы канец гэтай гісторыі»
Наталля Каплан, сястра Алега Сянцова, на сваёй старонцы ў Facebook расказала пра ліст, які атрымала ад брата. Ён піша, што ўжо не верыць у магчымасць выйсці з турмы, але не здаецца.
![1fde62e0_e478_4b37_9482_663f7005a156_cx0_cy19_cw0_w1023_r1_s.jpg 1fde62e0_e478_4b37_9482_663f7005a156_cx0_cy19_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/1fde62e0_e478_4b37_9482_663f7005a156_cx0_cy19_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Стан у яго «стабільна-хрэновы», і ён напісаў завяшчанне на сваю творчасць у выпадку смерці.
Па словах Наталлі, Алег ёй напісаў наступнае: «У тое, што я хутка выйду і мы ўсе шчасліва зажывём у Кіеве, я ўжо не веру. Як і ў шмат што іншае. Але гэта не значыць, што я расклеіўся або збіраюся здымацца (мабыць, з галадоўкі - заўв.). Я не здаўся ў любым выпадку, проста я не веру ўжо ў шчаслівы канец усёй гэтай гісторыі».
Таксама ён звярнуў увагу, што ў яго развілася гіпаксія — недахоп кіслароду ў органах, у асноўным у сэрцы і мозгу. Ён «паспрабуе трымацца, хоць жыве зараз проста па інэрцыі».
«І так, ён напісаў завяшчанне на сваю творчасць у выпадку смерці, і гэта моцна палохае», — скончыла паведамленне Наталля.
Паводле kyky.org