Смяротнік падарваўся на тэрыторыі тэлерадыёкампаніі ў Абхазіі

Невядомы мужчына ўчыніў самападрыў каля ўваходу ў будынак Абхазскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў Сухумі.

Фота: старонка «Абхазскага ТВ» у Facebook

Фота: старонка «Абхазскага ТВ» у Facebook


Раней пра выбух паведаміў міністр унутраных спраў Абхазіі Аслан Кабахія, адзначае Руская служба ВВС.
"На тэрыторыі тэлебачання выбухнуў чалавек. Было добра відаць, што ў яго была бомба з паражальнымі элементамі. Верагодна, што ён быў не адзін. Вядзецца аператыўная праца. Працуюць усе сілавыя структуры Абхазіі", — сказаў Кабахія інфармацыйнаму агенцтву "Sputnik Абхазія".
Паводле яго слоў, выбух адбыўся прыблізна ў 07:05 раніцы. Асоба загінулага пакуль не ўстаноўлена.
Абхазская журналістка Элеанора Коган таксама паведаміла, што на тэрыторыю тэлекампаніі пракраўся чалавек, якога яна назвала тэрарыстам.
"Чым займалася ахова АГТРК, калі старонні чалавек заходзіў на тэрыторыю? Мы ўсе падымаемся адтуль, і вечарам таксама спускаемся. Хто павінен адказаць за гэта? На жаль, там не заўсёды сядзіць ахова. А заробак у іх ніяк не меншы, чым у нас", — напісала Коган у "Фэйсбуку" (арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя).
У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Абхазіі распавялі, што на месцы здарэння знойдзены "труп барадатага мужчыны", паведамляе lenta.ru. Паводле папярэдніх дадзеных, звестак пра іншых пацярпелых няма.