Магутны выбух прагрымеў у Анталіі
У турэцкім турыстычным горадзе Анталія адбыўся выбух, паведамляюць турэцкія СМІ. Звестак аб ахвярах або пацярпелых няма.
![_91923622_gettyimages_547188144.jpg _91923622_gettyimages_547188144.jpg](/img/v1/userfiles/images/_91923622_gettyimages_547188144.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па дадзеных Анаталійскага інфармацыйнага агенцтва, выбух адбыўся ў рыбацкім порце недалёка ад аўтатрасы, якая злучае Анталію і Кемер.
На месцы знаходзяцца паліцыя і машыны хуткай дапамогі. Прычыны выбуха пакуль выяўляюцца.
Агенцтва Доган сцвярджае, што порт быў абстраляны ракетамі: дзве ракеты, запушчаныя з горнай мясцовасці, упалі на адну з рыбных крам.
Анталія — турэцкі курорт, папулярны ў турыстаў, у тым ліку расійскіх. Доўгі час тут не адбывалася нападаў ці баявых дзеянняў. Паведамлялася, што сітуацыя ў гэтым горадзе было адносна спакойнай нават падчас няўдалай спробы ваеннага перавароту гэтым летам.
Паводле BBC