Сірыйскія паўстанцы занялі знакавы для Ісламскай дзяржавы горад Дабік

Сірыйскія паўстанцы, якія падтрымліваюцца Турцыяй, занялі горад Дабік, які знаходзіўся пад кантролем баявікоў «Ісламскай дзяржавы» і меў для ІД важнае сімвалічнае значэнне.Па словах сірыйскіх актывістаў і паведамленнях турэцкай прэсы, горад паў раніцай у нядзелю.

_91943738_035883710_1.jpg


Горад Дабік грае важную ролю ў прапагандзе джыхадзістаў, паколькі ён згадваецца ў ісламскім прароцтве як магчымае месца бітвы паміж мусульманамі і хрысціянамі напярэдадні канца свету.
Горад размешчаны на мяжы Сірыі з Турцыяй. Аперацыя па яго вызваленні рыхтавалася са жніўня гэтага года, калі турэцкая армія перайшла сірыйскую мяжу.
Як перадаюць карэспандэнты, узяцце Дабіка не мае вялікага стратэгічнага значэння. Аднак лідары «Ісламскай дзяржавы»  абвясцілі яго сімвалам апакаліптычнай сутычкі з ворагамі і ўзялі імя горада ў якасці назвы адной з галоўных прапагандысцкіх публікацый ІД.
Паводле BBC