Стральба ў аэрапорце Парыжа: усе рэйсы скасаваны

У французскім аэрапорце Орлі адмененыя ўсе рэйсы з-за пагрозы тэрарыстычнай небяспекі, перадае BFMTV.

23__25_650x410.jpg

З аэрапорта былі эвакуяваныя каля 3 тысяч людзей, паведамляе rbc.ua. Некаторыя рэйсы былі перанакіраваныя ў аэрапорт Руасі на поўнач ад Парыжа. Раней паведамлялася, што ў аэрапорце Орлі застрэлілі мужчыну пасля таго, як ён выхапіў ружжо ў супрацоўніка супрацьтэрарыстычнага падраздзялення аэрапорта і пабег у рэстаран.
Паліцыя раіць людзям знаходзіцца як мага далей ад будынка, пакуль праводзіцца праверка аэрапорта на наяўнасць выбуховых прылад, якія мог усталяваць забіты мужчына.