Судан. Носіш штаны — плаці штраф
На 200 долараў аштрафаваў адзін з суданскіх судоў мясцовую журналістку Лубну Хусейн. Яе прызналі вінаватай у тым, што яна насіла штаны. Мера пакарання дастаткова гуманная. У мінулыя часы за такое можна было атрымаць 40 удараў пугай. Аднак сама абвінавачаная лічыць сябе несправядліва асуджанай і кажа, што не заплаціць ні капейкі. Яна заявіла, што гатовая лепш пайсці ў турму. Цікава, што жанчына як супрацоўніца місіі ААН магла не хадзіць у суд са спасылкай на юрыдычны імунітэт. Аднак яна сама прынцыпова пагадзіла сесці на лаву падсудных.
На 200 долараў аштрафаваў адзін з суданскіх судоў мясцовую журналістку Лубну Хусейн. Яе прызналі вінаватай у тым, што яна насіла штаны. Мера пакарання дастаткова гуманная. У мінулыя часы за такое
можна было атрымаць 40 удараў пугай. Аднак сама абвінавачаная лічыць сябе несправядліва асуджанай і кажа, што не заплаціць ні капейкі. Яна заявіла, што гатовая лепш пайсці ў турму. Цікава, што
жанчына як супрацоўніца місіі ААН магла не хадзіць у суд са спасылкай на юрыдычны імунітэт. Аднак яна сама прынцыпова пагадзіла сесці на лаву падсудных. Пакуль Лубну судзілі, актывісты жаночых
арганізацый зладзілі пратэсты каля ўваходу ў суд. Прыкладна 12 з і былі арыштаваныя. Прэзідэнт краіны Амар аль-Башыр паспяшаўся даць асуджанай амністыю, каб не губляць аўтарытэт у вачах міжнароднай
супольнасці. Аднак жанчына адмовілася ад падарунку, заявіўшы, што мае намер пачаць кампанію ў арабскіх медыя. «Мой выпадак не адзіны», — сказала Лубна. Па яе падліках,
толькі ў Судане ў мінулым годзе 43 тысячы жанчын былі пакараныя за нашэнне «няправільнай вопраткі».
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)