Трамп другі раз за дзень патрабуе пакараць смерцю нью-ёркскага тэрарыста
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп другі раз за дзень патрабуе пакараць смерцю нью-ёркскага тэрарыста, 29-гадовага выхадца з Узбекістана Сайфуло Саіпава.

Фота: Getty
31 кастрычніка пад коламі грузавіка, якім ён кіраваў, загінулі 8 чалавек, 11 былі параненыя. Саіпаву выставілі абвінавачанне ў здзяйсненні тэракту, яму пагражае смяротнае пакаранне.
2 лістапада Трамп напісаў у Twitter, што тэрарыста, які ў бальнічнай палаце папрасіў павесіць сцяг тэрарыстычнай “Ісламскай дзяржавы”, “трэба пакараць смерцю”. Праз 8 гадзін з’явіліся новыя твіты амерыканскага прэзідэнта, якога, як бачым, вельмі хвалюе гэтая тэма.
«Я хацеў бы адправіць нью-ёркскага тэрарыста ў [турму] Гуантанама, але статыстычна гэты працэс займае значна больш часу, чым прайсці праз федэральную сістэму, — піша Трамп. — …Трэба дзейнічаць хутка. СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ!».
Паводле euroradio.fm