Twitter забараніў рэкламу ад акаўнтаў Russia Today і Sputnik

Twitter забараніў рэкламу ад акаўнтаў тэлеканалу RT (Russia Today) і агенцтва Sputnik, што фінансуюцца Крамлём.

5e746ce3_04b3_4880_8e4a_a3519ba45597_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg

У кіраўніцтве сацсеткі растлумачылі, што прынялі такое рашэнне, грунтуючыся на высновах амерыканскай выведнай супольнасці.
Кампанія Twitter накіруе на дабрачыннасць амаль два мільёны даляраў, атрыманых ад продажаў рэклямы RT і Sputnik за апошнія шэсьць гадоў. Усе сродкі перададуць на даследаваньні аб выкарыстанні Twitter падчас выбараў.
У студзені амерыканскія спецслужбы апублікавалі даклад аб умяшанні Расіі ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША пры дапамозе хакераў і СМІ. Значная частка справаздачы была прысвечана ролі Russia Today і Sputnik. У дакуменце сцвярджаецца, што Крэмль выкарыстаў гэтыя СМІ для падрыву заходняга «ліберальнага дэмакратычнага парадку».
У дакладзе, у прыватнаьці, падкрэсліваецца, што дзеянні Масквы былі накіраваныя супраць кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. У Крамлі гэтыя абвінавачаньні адкінулі.
Паводле svaboda.org