У ЦАР у раку ўпаў верталёт расійскіх «вагнераўцаў» — СМІ

Дваім мужчынам удалося выбрацца з верталёта, які зваліўся ў раку і пачаў тануць. Наймітам дапамаглі рыбакі. Мужчыны атрымалі траўмы, а сам верталёт патануў, піша korrespondent.net.

Кадр з відэа. Мужчынам дапамаглі мясцовыя рыбакі

Кадр з відэа. Мужчынам дапамаглі мясцовыя рыбакі

У горадзе Бангі Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР) у раку зваліўся верталёт. Як мяркуецца, на яго борце знаходзіліся расійскія найміты ПВК Вагнера. Пра гэта паведамляе Corbeau News Centrafrique.

Здарэнне адбылося каля дзевяці гадзін раніцы 22 лістапада, пра яго паведамляе Corbeau News Centrafrique.


Пасля падзення верталёта ў ваду, з яго здолелі выбрацца двое мужчын. Ім дапамаглі мясцовыя рыбакі. Абодва найміты з прычыны авіякатастрофы атрымалі траўмы.