У Казахстане забаранілі смяротнае пакаранне
Пра гэта піша Свабода.
Мараторый на смяротнае пакаранне дзейнічаў у Казахстане ад 2003 году, цяпер жа падпісаная поўная забарона.
Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў, як перадае ягоная прэс-служба, падпісаў 2 студзеня закон аб ратыфікацыі міжнароднай дамовы, якая забараняе выкарыстанне смяротнага пакарання ў краіне.
Рэспубліка далучылася да Другога факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраванага на адмену гэтага віду пакарання. У дакуменце сказана, што ўдзельнікі пратаколу лічаць адмену смяротнага пакарання спрыяльнай для ўмацавання чалавечай годнасці і прагрэсіўнага разьвіцця правоў чалавека.
Беларусь — адзіная ў Эўропе краіна, дзе працягваюць прымяняць смяротнае пакаранне. За апошнія 20 гадоў расстраляна больш за 400 прысуджаных да вышэйшай меры пакарання. З пачатку 2020 году вынеслі прынамсі тры смяротныя прысуды.