У літоўскім урадзе правядуць скарачэнні, каб эканоміць да мільёна еўра

Ва ўрадзе Літвы стане на 20% менш працоўных месцаў. За год рэформа дазволіць эканоміць каля 924 тыс. еўра.

thumb_20141010102912798.jpg

«Чакаецца, што новая структура канцылярыі ўступіць у сілу з 18 ліпеня 2017 года. Колькасць пасадаў будзе скарачацца з 210 да 170, то бок скароціцца амаль на 20%», — паведаміла 27 лютага прэс-служба ўраду Літвы.

Пасля падлікаў высветлілася, што скарачэнні дазволяць штомесяц эканоміць каля 65 тыс. еўра з фонду заробкаў і 12 тыс. еўра на ўтрыманне працоўных месцаў (працоўнае абсталяванне, кампʼютары, электраэнергія, ацяпленне ды інш.). За год рэформа дазволіць эканоміць каля 924 тыс. еўра.

Пры звальненні супрацоўнікаў урад будзе выплачваць выхадную дапамогу.

Як паведаміла прэс-служба ўраду, цяпер дзейнасць урадавай канцылярыі неэфектыўная: функцыі часта дублююцца, арыентуюцца на працэс, а не на вынік, таму зніжаецца якасць паслугаў, няма зменаў у сістэме ўпраўлення, не хапае наватарства.

belsat.eu