У Польшчы склікаюць нараду па пытанні Беларусі
Сёння прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі запросіць усіх кіраўнікоў парламенцкіх фракцыяў ды прадстаўнікоў палітычных сілаў польскага Сейму (ніжэйшая палата парламенту), на сустрэчу, прысвечаную падзеям у Беларусі.
Пра гэта заявіў Польскаму радыё кіраўнік
Канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык. Сустрэча павінна адбыцца ў сераду.
Меркаваннем польскага ўраду, сітуацыя ў Беларусі патрабуе
палітычнага дыялогу, — адзначае Міхал Дворчык.
— З
аднаго боку, будуць прадстаўленыя ранейшыя крокі, зробленыя ў сувязі з падзеямі
ў Беларусі. Гаворка ідзе пра крокі Польшчы як унутры дзяржавы, так і на
міжнароднай арэне. З іншага боку, мы разлічваем таксама на сумеснае
абмеркаванне развіцця сітуацыі ў нашых суседзяў і таго, якую пазіцыю Польшча
павінна заняць.
На думку Міхала Дворчыка, неабходна дэталёва абмеркаваць
развіццё падзей у Беларусі. Па словах дэпутата, «развіццё падзей у Беларусі
вельмі важна не толькі з пункту гледжання Польшчы, але таксама з пункту
гледжання ўсёй Еўропы. Неабходна весці дыялог, вымаючы з палітычнага кантэксту
гэтую праблематыку».