У Судане адмянілі смяротны прысуд жанчыне-забойцы мужа-гвалтаўніка

Апеляцыйны суд у Судане адмяніў смяротны прысуд 19-гадовай Нуры Хусейн, прызнанай вінаватай у забойстве свайго мужа.

Amnesty International 

Amnesty International 

Дзяўчына сцвярджала, што дзейнічала ў мэтах самаабароны, калі яе муж разам са сваякамі згвалціў яе.
Суд прыняў рашэнне замяніць пакаранне на пяцігадовае зняволенне, распавёў адвакат Хусейн Абдэлаха Махамад.
Маці дзяўчыны сказала, што шчаслівая, што яе дачка застанецца ў жывых.
10 траўня суд шарыяту прысудзіў Хусейн да смяротнага пакарання праз павешанне, прызнаўшы вінаватай у забойстве мужа Абдулрахман Махамеда Хаммада.
Нуру Хусейн выдалі замуж сілком, калі ёй было 16 гадоў. Муж Хусейн таксама прыходзіўся ёй стрыечным братам і быў значна старэйшы за яе.
У судзе дзяўчына распавяла, што падвяргалася гвалту з боку мужа. Паводле яе слоў, муж здзекваўся з яе, пакуль яе ўтрымлівалі яго стрыечныя браты. Калі ён паспрабаваў паўтарыць гэта на наступны дзень, Хусейн ударыла яго нажом.
Дзяўчына выбегла з хаты, вярнулася да бацькоў і расказала ім пра тое, што адбылося. Сям'я Хусейн баялася помсты. Яны накіраваліся ў паліцэйскі ўчастак, каб забяспечыць сабе абарону, але там дзяўчыну арыштавалі.
Маці дзяўчыны сказала, што Хусэйн «зненавідзела сябе» пасля першага згвалтавання і насіла нож, каб «пакончыць з сабой, калі ён да яе яшчэ раз дакранецца».
Арганізацыя Amnesty International запусціла онлайн-кампанію #JusticeforNoura (# СправядлівасцьдляНуры), якую падтрымалі заходнія знакамітасці.
Amnesty International вітае адмену смяротнага прысуду Хусейн, аднак лічыць пяцігадовы тэрмін «непрапарцыйным пакараннем».
У арганізацыі заклікалі ўлады Судана змяніць законы, якія тычацца шлюбу і згвалтавання ў шлюбе з тым, каб «за яго каралі не ахвяраў».
Згодна з дакладам ЮНІСЕФ, апублікаванаму ў 2017 годзе, каля траціны дзяўчынак у Судане выдаюць замуж да дасягнення імі 18-гадовага ўзросту.
Бі-бі-сі