У Варшаве дзясяткі тысяч дэманстрантаў выйшлі на акцыю супраць забароны спаронаў

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі ў суботу, 24 верасня, на вуліцы Варшавы на акцыю пратэсту супраць поўнай забароны абортаў і абмежавання паўнамоцтваў Канстытуцыйнага суда.

Фота Maciek Jawiecki / Agencja Gazeta

Фота Maciek Jawiecki / Agencja Gazeta


Паводле дадзеных гарадской адміністрацыі, колькасць мітынгоўцаў, якія далучыліся да акцыі «Jedna Polska — dość podziałów!» (Адзіная Польшча — хопіць падзяляць нас), склала ад 25 да 30 тыс. чалавек.
Арганізатарам выступіў апазіцыйны рух «Камітэт абароны дэмакратыі» (Komitetu Obrony Demokracji) пры падтрымцы феміністычнай ініцыятывы, Партыі зялёных і арганізацыі «Dziewuchy Dziewuchom» (Дзеўкі дзеўкам), паведамляе newsweek.pl.

Фота: Sławomir Kamiński / Agencja Gazeta

Фота: Sławomir Kamiński / Agencja Gazeta


w03_1d811.jpg


Як заявіў адзін з найбольш актыўных дзеячаў апазіцыі, дысідэнт і журналіст, галоўны рэдактар «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік, Камітэт абароны дэмакратыі не імкнецца да звяржэння ўрада, а ўсяго толькі дамагаецца, каб яно «паважала закон і канстытуцыю». «Тым не менш, калі ўрад Яраслава Качыньскага не будзе паважаць канстытуцыю, абавязкам грамадства з'яўляецца ўхіленне ўрада ад улады», — сказаў Адам Міхнік.

Фота: Міхал Фігура

Фота: Міхал Фігура


w1_czj5x.jpg


Адначасова ў Варшаве адбываўся марш прафсаюзаў медыцынскіх работнікаў.

w3_p9jhv.png


Паводле nn.by