У Егіпце ў сутыкненнях загінулі пяцьдзясят дэманстрантаў

У Егіпце ў суботу, падчас мерапрыемстваў, звязаных з трэцяй гадавінай звяржэння прэзідэнта Хосні Мубарака, у розных гарадах краіны загінулі не менш за 49 чалавек.



f1fee6d4_5b76_4b3c_9c58_e2dff4ca5219_w640_r1_s.jpg

Удзельнікі дэманстрацый у Егіпце, 25 студзеня 2014

Пра гэта паведаміла сёння міністэрства аховы здароўя Егіпта. У раней апублікаваных звестках гаварылася пра 29 загінуўшых. Па апошняй інфармацыі, раненні ва ўчорашніх сутыкненнях з паліцыяй атрымалі каля 250 чалавек.

Міністэрства ўнутраных спраў Егіпта заявіла, што арыштавана больш за тысячу ўдзельнікаў учорашніх акцый.

Усяго ў егіпецкіх гарадах у суботу ў маніфестацыях удзельнічалі многія тысячы грамадзян — частка з іх выказвала падтрымку цяперашнім часовым ваенным уладам.

У сярэдзіне мінулага года генералы адхілілі ад улады першага дэмакратычна абранага прэзідэнта Егіпта Мухамеда Мурсі, выразніка інтарэсаў ісламістаў. Іншыя дэманстранты выказвалі падтрымку руху ісламістаў і патрабавалі вызвалення Мурсі з-за кратаў.

www.svoboda.org