У Крыме ФСБ дапытвае студэнтаў, якія спявалі украінскі гімн
Такую інфармацыю апублікаваў у сваім Фэйсбуку мясцовы журналіст Асман Пашаеў.
Паводле яго словаў, допыты ідуць ужо другі тыдзень, і студэнтам абяцаюць, што яны пазбегнуць пакарання, калі выдадуць арганізатараў акцыі. У іншым выпадку студэнтаў пагражаюць выключыць з Крымскага індустрыяльна-педагагічнага універсітэта.
Нагадаем, каля 40 студэнтаў гэтага універсітэта пачалі пець украінскі гімн, калі ў навучальную ўстанову з візітам прыехаў прадстаўнік акупацыйных уладаў Уладзімір Канстанцінаў. Журналіст адзначае, што ФСБ у допытах дапамагае мясцовы выкладчык Мустафа Джыляджы.