З пачатку вайны ва Украіне загінулі больш за 4.000 расійскіх вайскоўцаў
Па дадзеных Facebook-групы «Груз 200 з Украіны ў Расію» на Данбасе загінулі больш за чатыры тысячы расійскіх вайскоўцаў. Аб гэтым сказала заснавальніца групы Алена Васіллева на прэс-канферэнцыі ў Харкаве ў пятніцу.
«Зразумела, што гэта лічба прыблізная. Але па тым, што мы ведалі, гэта каля чатырох тысяч. Пасля баёў за (данецкі) аэрапорт колькі мы туды прыплюсуем яшчэ? Ад 400 да 700 чалавек», — сказала яна.
Па дадзеных Васіллевай, целы загінулых вывозяць з Украіны ў Расію грузавікі з так званага гуманітарнага канвоя. «Усё вывозяць у раён Растова. Пакуль яны ідуць па ўкраінскай тэрыторыі, валанцёры паведамляюць аб прасоўванні такіх машын, а як толькі яны падыходзяць да Растова, Растоўскай вобласці, — там яны раствараюцца. Куды яны дзяваюцца? Ніхто не ведае», — сказала Васіллева.
Яна дадала, што ў Расіі афіцыйная інфармацыя аб загінуўшых ва Украіне расійскіх вайскоўцах хаваецца.
Васіллева таксама сцвярджае, што расійскія вайскоўцы сталі адмаўляцца ваяваць у Украіне. «Гэта не адзін, гэта шмат хто ўжо распавядаюць, што менавіта расійскія вайскоўцы, тыя, хто ведае, дзе яны знаходзяцца, яны адмаўляюцца ваяваць, яны пішуць рапарты. Але аказваецца, што кудысьці падзеўся камандзір і ён не можа падпісаць гэты рапарт. Людзі, якія хоць бы па разе тут пабывалі, другі раз да вас сюды ехаць не хочуць», — сцвярджае актывістка.
«Па гэтай праблеме мне даводзіцца падключаць нашых расійскіх адвакатаў, якія будуць рабіць усё магчымае, каб гэтых афіцэраў не палічылі дэзертырамі, каб яны не страцілі сваю пасаду і каб іх не пасадзілі. Гэта вельмі вялікі пласт працы», — дадала Васіллева.