У Кыргызстане хочуць увесці крымінальную адказнасць за абарону правоў ЛГБТ грамадзян

У Кыргызстане быў разгледжаны і накіраваны на галасаванне законапраект, які прадугледжвае крымінальную і адміністрацыйную адказнасць за «фарміраванне станоўчых адносін да нетрадыцыйных формаў сексуальных адносін».



kyrhy.jpg

Законапраект можа ўвесці адказнасць не толькі за распаўсюд любой інфармацыі пра ЛГБТ супольнасць у Кыргызстане, але і, на думку ініцыятараў, павінен забараніць ЛГБТ супольнасцям аб'ядноўвацца ў арганізацыі для абароны ўласных правоў, паведамляе GayPress.

Падставы, па якіх, як лічаць некаторыя дэпутаты, неабходна ўвядзенне дадзенага законапраекта ніяк не звязаныя з прынцыпам вяршэнства права ў Кыргызскай Рэспубліцы: гэта неабходнасць абароны традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, а таксама мусульманскі характар ​​кыргызстанскага грамадства.
 

Віцэ-спікер парламента Асія Сасыкбаева, а таксама старшыня парламенцкага камітэта па правах чалавека дэпутат Наталля Нікіценка выказаліся супраць прыняцця законапраекта, бо гэта негатыўна адаб'ецца на сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, а таксама прывядзе да эскалацыі гвалту ў дачыненні да ЛГБТ супольнасцяў з боку праваахоўных органаў. Дэпутат Курманбек Осман справядліва адзначыў, што законапраект утрымлівае суб'ектыўныя тэрміны («станоўчае стаўленне»), якія пасля можна трактаваць як заўгодна.
 

З 26 сакавіка 2014 года законапраект «Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Кыргызскай Рэспублікі» [4] знаходзіўся ў працэсе грамадскага абмеркавання. У працэсе абмеркаванняў праваабарончыя арганізацыі не раз звярталіся да дэпутатаў з просьбай адклікаць дыскрымінацыйны законапраект, бо ён можа прывесці да негатыўных сацыяльных наступстваў.

ЛГБТ арганізацыі Кыргызстана маюць намер прыцягнуць да працэсу абмеркавання дыскрымінацыйнай ініцыятывы максімальную міжнародную ўвагу.

Тэкст законапраекта, а таксама экспертызы, падрыхтаваныя «Кааліцыяй за справядлівасць і недыскрымінацыі» даступныя па спасылцы - http://goo.gl/ui2LCL