Наўмыснае збіццё гея суд палічыў «траўмай па неасцярожнасці»

Цэнтральны суд Мінску асудзіў на 2 гады і 8 месяцаў мінчука Л., які ў траўні каля аднаго з закрытых клубаў Мінска моцна ўдарыў наведніка Міхаіла Пішчэўскага, ажно той да сёння знаходзіцца ў шпітальным ложку. 



f0368718_ba9d_46bb_b4c8_c80ec75ca76c_w640_r1_s_cx0_cy37_cw0.jpg

Цэнтральны суд Мінску асудзіў на 2 гады і 8 месяцаў мінчука Л., які ў траўні каля аднаго з закрытых клубаў Мінска моцна ўдарыў наведніка Міхаіла Пішчэўскага, ажно той да сёння знаходзіцца ў шпітальным ложку. 

З шэрагу банальных «калярэстаранных боек» гэтая вылучаецца яўна гамафобным характарам. Паводле назіральнікаў, калі асуджанага бралі пад варту ў зале суду, ён працягваў абражаць сяброў пацярпелага, называючы іх тым жа абразлівым словам «п... сы», з якога і пачалася гэтая дзікая гісторыя. 

Бацькі Міхаіла Пішчэўскага сказалі інтэрнэт-газэце «Салідарнасьць», якая першай распавяла пра гэтую гісторыю, што да апошняга не ведалі пра нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю сына, бо ён ніколі гэтага не афішаваў. Магчыма, з тае прычыны і бацькі не хочуць вялікага розгаласу справы ды адмаўляюцца кантактаваць з прэсай. Між тым, з ранейшых расповедаў маці пацярпелага вядомы некаторыя падрабязнасці.

gdb.rferl.org__842ffd0a_179a_4_d63abee0a3a22e1297967133f5b15492.jpeg

Міхаіл Пішчэўскі, фота Gazetaby.com

Міхаіл Пішчэўскі патрапіў у шпіталь у коме з траўмай галавы пасля гей-вечарыны. Паводле сведак, каля ўваходу ў клуб кампанія, у якой быў абвінавачаны, гучна абмяркоўвала тэму геяў. На адрас наведнікаў клубу прагучала слова «п... сы». У гэты момант з клубу выходзіў Міхаіл з сябрамі. Пішчэўскі пачуў гэта і запытаў у голас: «Хто тут п... сы»? Пытання аказалася дастаткова, каб асуджаны накінуўся на Пішчэўскага і пачаў біць па галаве. Міхаіл паваліўся. У выніку ўдараў ці падзення (экспертыза гэтага чамусьці не высветліла) у ягонай галаве ўтварылася вялікая гематома, з-за якой давялося выдаліць частку мозгу. Месяц Міхаіл Пішчэўскі быў у коме, потым яму палепшала, але дагэтуль з ложку малады чалавек не падняўся. За пацярпелым патрэбны сталы прафесійны нагляд, між тым са шпіталя яго збіраюцца выпісаць. Лекары кажуць, што больш нічога зрабіць для яго не могуць. Сябры Пішчэўскага абвясцілі збор сродкаў на дапамогу пацярпеламу. 

 

Нядаўна скончыўся суд над абвінавачаным Л., якога прызналі вінаватым. Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу, таму прозвішча асуджанага не агалошваюць. Да таго ж вядома, што абодва бакі не задаволеныя прысудам і збіраюцца яго абскарджваць. 

gdb.rferl.org__eb00ec4b_665e_4_d7a6662b7cb3f9c797a5cbf42f1bb556.jpeg

Міхаіл Пішчэўскі, фота Gazetaby.com

Праваабаронца з «Вясны» Тацяна Равяка прысутнічала на абвяшчэнні выраку па гэтай справе. Паводле праваабаронцы, справа аб злачынстве на глебе гамафобіі пераўтварылася ў звычайны разбор злоснага хуліганства, і гэта небяспечна для грамадства: 

gdb.rferl.org__d16b8738_5c18_4_4a5f30565d4560170a23c66219c7ec35.jpeg

Тацяна Равяка

«Адзначу, што абвінавачаны не знаходзіўся пад вартай. Было ўражанне, што ён прыйшоў на прысуд перакананым, што гэтак жа вернецца і дамоў, бо ў яго з сабой не было ніякіх рэчаў. Калі ў судовай залі яго бралі пад варту, такі вынік выглядаў для яго абсалютна нечаканым. Пры гэтым ён паводзіў сябе вельмі агрэсіўна, працягваў абражаць сяброў пацярпелага. Рэакцыя родных асуджанага таксама сведчыла пра наяўнасць элементу нянавісці да прадстаўнікоў пэўнай сацыяльнай групы, да сэксуальнай меншасці. Вядома, мы размаўлялі і з сябрамі Міхаіла, каб зведаць іх версію здарэння, і тое, што мы ад іх пачулі, зноў жа даказвае, што гэта ўсё адбылося на глебе нянавісці. Але гэта ніяк не адлюстравана ў прысудзе. Дзеянні асуджанага кваліфікаваныя толькі як злоснае хуліганства і нанясенне пашкоджанняў здароўю пацярпелага па неасцярожнасці. Між тым мае значэнне матыў, па якім зроблена гэтае гвалтоўнае злачынства. Таму мы будзе трымаць справу на кантролі. Будзем сачыць за тым, ці пагодзіцца суд вышэйшай інстанцыі з тым, што Цэнтральны суд не ўлічыў гэты матыў, не даў яму ацэнку і не адлюстраваў у прысудзе».

www.svaboda.org