У нядзелю ўкраінцы зноў выйдуць на Майдан

У нядзелю, 23 сакавіка, на Майдане Незалежнасці ў Кіеве адбудзецца Народнае Веча.



27_main.jpg

Руслана Лыжычка
Пра гэта паведаміла спявачка Руслана Лыжычка.
Паводле яе слоў, Веча збіраецца, "каб паказаць, што Майдан ёсць, і што ён можа зрабіць сёння".
"Усіх, хто супраць дзеянняў Пуціна, супраць вайны Пуціна адносна Украіны, усіх, хто не згаджаецца са сфальшыфаваным далучэннем Крыма, усіх, хто хоча падтрымаць крымчан, украінскіх вайскоўцаў, крымскіх татараў, усіх, хто хоча падтрымаць наш Харкаў, наш Данецк, Днепрапятроўск, Запарожжа, Херсон, наш Марыупаль — усё тыя гарады, якія былі, ёсць і застануцца Украінай, — і ўсіх, хто хоча паказаць свету, што Украіна — адзіная, мы просім прыйсці ў гэтую нядзелю на Веча", — сказала Руслана.
"Гэта Веча канкрэтна супраць вайны Пуціна", — падкрэсліла яна.
Паводле gazeta.ua