У Польшчы паказалі першы фільм пра Францішка

На экраны польскіх кінатэатраў увайшоў першы ў свеце мастацкі фільм «Францішак. Айцец Хорхэ».



acb75ff2_13ad_4510_9577_9ce01b7b.jpg

Фота з сайта www.radyjo.net

У пятніцу на экраны польскіх кінатэатраў увайшоў першы ў свеце мастацкі фільм пра Папу Рымскага Францішка «Францішак. Айцец Хорхэ». Фільм расказвае пра дзяцінства, маладосць, адкрыццё паклікання, дапамогу бедным і барацьбу з рэжымам у Аргенціне кардынала Хорхэ Берголіё.

Рэжысер Бада Дакампа Фэйха кажа, што гледачы змогуць паглядзець усё, чаго не ведаюць пра Папу.

Б. Д. Фэйха: Фільм расказвае пра кардынала Берголіё. Мы бачым, што Папа не адрозніваецца ад кардынала. Мы знаёмімся з сям’ёй Хорхэ Берголіё, яго каранямі. Бачым яго працу ў ролі арцыбіскупа. Будучы арцыбіскупам ён меў агромную ўладу, але ніколі не выкарыстоўваў яе празмерна. Быў бедны, без аўтамабіля, аховы м тэлефона. І такі застаўся. Ён хадзіў у бедныя раёны, сустракаўся з тымі людзьмі, еў з імі, удзельнічаў у іх жыцці, паколькі жыў і жыў сціпла.

Гэта фільм сумеснай аргенцінска-гішпанскай вытворчасці з Дарыё Грандынэці ў галоўнай ролі. Сцэнарыстам і рэжысёрам з'яўляецца Бада Дакампа Фэйха. Фільм натхнёны кнігай журналісткі Элізабэт Пікэ «Жыццё і рэвалюцыя Францішка».

www.radyjo.net