У Польшчы прайшлі дэманстрацыі супраць „пуцінізацыі”

У больш чым 30 гарадах Польшчы 23 студзеня прайшлі акцыі пратэсту супраць правакансерватыўнага ўрада, у якіх прынялі ўдзел тысячы чалавек. 



1551.jpg

У Варшаве дэманстранты сабраліся перад рэзідэнцыяй ўрада і прайшлі маршам да прэзідэнцкага палаца. У руках дэманстранты трымалі плакаты з такімі надпісамі, як „Не — пуцінізацыі, не — кантролю, не — камунізму!” і „Я люблю ЕС, у тым ліку Германію!”, перадае інфармагенцтва AFP.

Дэманстрацыі арганізаваў рух „Камітэт па абароне дэмакратыі”, які падтрымлівае большасць апазіцыйных партый. Актывісты ўжо правялі шэраг антыўрадавых акцый за апошнія некалькі тыдняў.

Апазіцыя не падтрымлівае, у прыватнасці, новыя рэформы ўрада, якое ўзначальвае Беата Шыдла, дэпутат ад партыі „Закон і справядлівасць” („ЗІС”).

У снежні 2015 года і студзені 2016 прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў законы аб Канстытуцыйным судзе (КС) і СМІ. Згодна рэформе КС, яго склад зараз пашыраны да 15 членаў, у асноўным за кошт кандыдатаў ад кіруючай правакансерватыўнай партыі „Закон і справядлівасць”, а таксама ўведзена норма, згодна з якой рашэнні прымаюцца большасцю ў дзве траціны галасоў суддзяў. На думку экспертаў, папраўкі уразаюць паўнамоцтвы КС і падрываюць прынцып падзелу ўладаў.

Другая рэформа дазваляе ўраду без тлумачэння прычын звальняць кіраўнікоў Польскага грамадскага тэлебачання і Польскага радыё, пасля чаго кандыдатаў на гэтыя пасады будзе сцвярджаць міністр казначэйства. У знак пратэсту кіраўнікі чатырох грамадскіх каналаў падалі ў адстаўку.

Еўракамісія пачала папярэдняе вывучэнне рэформаў на прадмет іх адпаведнасці нормам права Еўрасаюза. Пры гэтым выкарыстоўваецца норма аб абароне прынцыпаў прававой дзяржавы, уведзеная ў 2014 годзе. 

www.racyja.com