У Швейцарыі пройдзе рэферэндум аб штомесячнай выплаце 2500 франкаў ўсім грамадзянам

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, на якім грамадзяне краіны выберуць, ці жадаюць яны атрымліваць 2500 швейцарскіх франкаў (2250 еўра) у месяц, незалежна ад іх заробку або яго адсутнасці. Пра гэта ў нядзелю, 31 студзеня, паведамляе The Independent.



21d385c35c097e06ea4bb03fe92882ce.jpg

Непаўналетнія будуць атрымліваць 625 франкі.

Галасаванне пройдзе ў ліпені.

Ідэя, якая стаіць за гэтым законам, заключаецца ў тым, каб разбурыць сувязь паміж прыбыткам і занятасцю. Пры гэтым, сацыялагічнае апытанне, праведзенае ў Швейцарыі паказала, што большасць людзей збіраюцца працягнуць працаваць, нават калі ім будзе гарантаваны даход.

Толькі два працэнты апытаных адказалі, што кінуць сваю працу, калі закон пройдзе на рэферэндуме.

Калі такі закон будзе прыняты, Швейцарыя стане першай у свеце краінай, якая будзе забяспечваць сваіх грамадзян безумоўным месячным прыбыткам.

Паводле: Дождь