У Сімферопалі мітынгуюць з нагоды Міжнароднага Дня правоў чалавека [відэа]
Каля тысячы чалавек выйшлі на мітынг у Сімферопалі з нагоды Міжнароднага Дня правоў чалавека. Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства для крымскай сталіцы, некалькі гадоў запар менавіта 10 снежня з патрабаваннямі аб аднаўленні правоў дэпартаваных выходзяць крымскія татары.
Крым. Сімферопаль. Акцыя з нагоды Дня правоў чалавека
Сёння да акцыі, якая адбылася на цэнтральнай плошчы Сімферопаля далучыліся і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў паўвострава. Людзі кажуць, на вуліцу іх вывелі ў тым ліку і падзеі на кіеўскім Еўрамайдане. Бо сілавыя акцыі з боку праваахоўнікаў, якія краіна назірала на мінулым тыдні, сведчаць пра ігнараванне правоў людзей ва Украіне. Удзельнікі мітынгу абураныя дзеяннямі «Беркута», арыштамі студэнтаў і грэбаваннем, што дэманструе ўлада да свайго народу. Пасля мітынгоўцы рушылі калонай да будынка Вярхоўнага савета аўтаноміі. Там патрабавалі, каб да іх выйшаў прадстаўнік крымскага ўрада. Патрабаванні пікетоўцаў засталіся не пачутымі.