Іллю Дабратвора ў Дзень правоў чалавека выклікалі ў міліцыю

Да  актывіста Руху салідарнасці «Разам» Іллі Дабратвора позна ўвечары 9 снежня начакана завіталі супрацоўнікі міліцыі. Аднак дома знаходзілася жонка з непаўнагадовымі дзецьмі. Ёй паведамілі, што тэрмінова неабходна скласці пратакол апытання Іллі і доўга распытвалі, чаму мужа дагэтуль няма дома.



dabratvor1.jpg

Актывіст Ілля Дабратвор

Толькі праз гадзіну, калі з’явіўся Ілля Дабратвор, супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна пакінулі сям’ю ў спакоі, загадаўшы яму з'явіцца 10 снежня прыйсці ў Цэнтральны РАУС.

Цікавасць да сваёй персоны актывіст звязвае з правядзеннем акцыі — пікетаваннем амбасады Украіны, калі актывісты руху салідарнасці «Разам» перадалі украінскім уладам пратэст у сувязі з разгонам Майдана і не выключае, што можа быць заведзеная адміністрацыйная справа.
 

spring96.org