Украіна. Ці возьме Пуцін Львоў?
Нечаканы медыяэфект аказала абвастрэнне сітуацыі ў Данбасе на палітычныя працэсы ў Заходняй Украіне. Мэр Львова Андрэй Садовы на фоне трывожных навінаў з Усходу папрасіў амбасадара ЗША дапамагчы яму арганізаваць... «абарону горада ад расійскай агрэсіі».
Сваёй заявай мэр выклікаў гучны скандал. Нацыяналісты абвінавацілі бургамістра ў тым, што ён заваліў працу тэрытарыяльнай абароны і цяпер спадзяецца толькі на Злучаныя Штаты. Некаторыя каментатары наогул заклікаюць судзіць Садовага за тое, што той прызнае: лінія фронту можа знаходзіцца пад Львовам. «Гэта азначае: мясцовыя чыноўнікі на поўным сур’ёзе лічаць, што Пуцін можа дайсці да Львова. Вось дзе здрада, вось дзе здраднікі і панікёры. Настолькі не верыць ва ўкраінскую армію — гэта нават па ватных мерках перабор», — пішуць апаненты Садовага.
Выснова: рабіць піяр на патрыятызме трэба асцярожна.
Паводле ўкраінскіх СМІ