Украіна. Генеральная пракуратура заяўляе, што баявікі забілі ў Луганскай і Данецкай абласцях 181 чалавека
Генеральная пракуратура ацэньвае страты ў Данецкай і Луганскай абласцях ад тэрарыстычнай дзейнасці сепаратыстаў у 181 чалавека, у тым ліку 59 сярод украінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіла в.а. генеральнага пракурора Алег Махніцкі паведамляе v-variant.lg.ua.
«У цэлым у Данецкай і Луганскай абласцях у выніку тэрарыстычнай дзейнасці загінуў 181 чалавек, з іх 59 — вайскоўцы. Параненыя 293 чалавекі», — заявіў Махніцкі.