Украіна. Сцяг казакоў замест дзяржаўнага

Выданне «Сегодня», якое лічыцца нефармальнай трыбунай Партыі рэгіёнаў, выступіла з новай ідэяй, накіраванай на змену існуючай дзяржаўнай украінскай сімволікі. Газета прапануе адмовіцца ад цяперашняга жоўта-блакітнага сцяга на карысць сцяга малінавага колеру, які выкарыстоўвалі запарожскія казакі Багдана Хмельніцкага.



5113441eb5a3f.jpg

Жоўта-блакітны сцяг, на іх думку, паходзіць ад герба Львова — жоўты леў на сінім фоне — і не цягне на сімвал усіх украінцаў. Дарэчы, падобныя прапановы агучваліся ў часы Перабудовы. Праўда, Партыя рэгіёнаў гатовая на кампрамісы. Тая ж самая газета прапануе для пачатку перавярнуць сцяг, каб жоўты быў зверху, а сіні знізу. Так украінскі сцяг выглядаў да 1918 года, калі да ўлады прыйшоў гетман Скарападскі.

Што хаваецца за гэтай арыгінальнай ініцыятывай, цяжка сказаць. Застаецца дадаць, што раней бела-блакітныя (фарбы Партыі рэгіёнаў) заявілі, што існуючы ўкраінскі гімн «Щэ не вмерла Україна» занадта сумны, і яго трэба замяніць на больш аптымістычную мелодыю.

Паводле ўкраінскай прэсы