У АГП скралі бел-чырвона-белы сцяг

Палотнішча лунала з 23 сакавіка на 17-м паверсе будынка па вуліцы В.Харужай, 22.



ahp.jpg

Прычым круглыя суткі. Але 26 сакавіка супрацоўнікі офіса зафіксавалі, што сцяг дзіўным чынам знік.

«Хутчэй за ўсе, да палотнішча маглі дабрацца з паверха, што над нашым офісам», — мяркуе намеснік старшыні АГП Антаніна Кавалёва.

Звяртацца ж у праваахоўныя органы АГП не збіраецца.

«Бессэнсоўна, — кажа спадарыня Кавалёва. — Бо 24 сакавіка менавіта прадстаўнікі сілавых структур забралі, а фактычна скралі ў Зміцера Кавалгіна галоўны сцяг, які неслі на шэсці ў Дзень Волі»
Прэс-служба АГП