Мікола Статкевіч пра цэнзуру ў папраўчых установах
Мікола Статкевіч гаворыць пра цэнзуру ў папраўчых установах Беларусі. У адказе на ліст да Васіля Палякова палітвязень піша, што «атрымаў пусты канверт ад Вашага заказнога ліста».
![stnk.jpg stnk.jpg](/img/v1/news/full/stnk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Старшыня гомельскай абласной арганізацыі АГП ад імя абласных дэмакратычных арганізацый напярэдадні свята віншаваў Міколу Статкевіча з Днём Волі.
— Паштоўку падпісвалі ад кааліцыі дэмакратычных арганізацый. А паколькі ліст быў заказны, я запісаў свае дадзеныя. І калі Статкевіч атрымаў яго, то ён зразумеў, што гэта быў мой асабісты ліст.
Раней, як кажа Васіль Палякоў, быў адказ на такое ж віншаванне ад Алеся Бяляцкага. Яму цэнзура не стварыла перашкодаў.
Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя
Фота bsdpng.org