Палітвязень Мікалай Дзядок адбыў 6 сутак у карцэры
Мікалай Дзядок быў змешчаны на 6 сутак у карцэр. Пра гэта карэспандэнту “Свабоды” паведаміў яго бацька Аляксандр Дзядок.
![92702bfb_cf01_4f60_ad16_051d5e940b8f_w640_r1_s_cx23_cy0_cw72.jpg 92702bfb_cf01_4f60_ad16_051d5e940b8f_w640_r1_s_cx23_cy0_cw72.jpg](/img/v1/news/full/92702bfb_cf01_4f60_ad16_051d5e940b8f_w640_r1_s_cx23_cy0_cw72.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мікалай Дзядок
28 сакавіка Мікалая Дзядка ў магілёўскай турме бачыў адвакат. Прычыну змяшчэння ў карцэр адміністрацыя калоніі не называе. Нібыта Мікалай перамяшчаўся ў камеры і парушаў парадак. Але ў чым канкрэтна палягала тое парушэнне, не кажуць.
Паводле адваката, Мікалай трымаецца добра і на здароўе не скардзіцца.