Украіна. За сепаратызм хочуць пазбаўляць грамадзянства
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выказаў падтрымку аўтарам петыцыі аб пазбаўленні грамадзянства Украіны за сепаратызм.
"Магу выказаць сваю пазіцыю як прэзідэнта: я лічу, што ва ўмовах вайны краіна павінна мець гэты інструмент. Буду прасіць народных дэпутатаў аб тым, каб яны разгледзелі такую магчымасць і падтрымалі аўтараў петыцыі і прэзідэнта Украіны", — сказаў Парашэнка ў панядзелак, 14 снежня, перадае "Інтэрфакс-Украіна".
Парашэнка адзначыў, што петыцыю з адпаведнай ініцыятывай, якую падтрымалі ўкраінцы, пераслаў у Вярхоўную Раду. У Канстытуцыі краіны прапісана, што нельга пазбаўляць грамадзянства чалавека, калі ён нарадзіўся ва Украіне і з'яўляецца яе грамадзянінам. "Але іншая справа — калі грамадзянства Украіны набытае, там ёсць пэўныя правы, і гэта патрабуе змяненняў у Канстытуцыю і заканадаўства Украіны", — дадаў Парашэнка.
Паводле tsn.ua