Ва Украіне разгортваецца чарговы палітычны скандал

Падчас пасяджэння Рады рэформаў паміж міністрам унутраных спраў Арсенам Авакавым і адэскім губернатарам Міхаілам Саакашвілі распачалася сварка.



1002047002.jpg

rian.com.ua

У кульмінацыйны момант галоўны ўкраінскі міліцыянер кінуў у адэскага губернатара шклянку з вадой.

На паседжанні прысутнічаў амаль увесь украінскі палітычны бамонд на чале з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Больш падрабязна распавядае ўкраінскі карэспандэнт "Радыё Рацыя" Марцін Война.

— Следам за вадою са шклянкі міністра ўнутраных спраў ва ўкраінскія медыа выплехнулася сапраўднае шоў. Ужо праз колькі гадзінаў Міхаіл Саакашвілі зрабіў афіцыйную заяву на тэлебачанні, у якой абвінаваціў Арсена Авакава ў датычнасці да карупцыйных схемаў на Адэскім прыпартовым заводзе, супрацоўніцтве з расійскім алігархатам, а таксама ў хуліганстве і непасрэдных пагрозах у свой адрас. Пры гэтым адэскі губернатар “катэгарычна запатрабаваў”, як ён сам выказаўся, апублікаваць відэа сваркі. 

У сваю чаргу, міністр унутраных спраў Украіны адмятае ўсе звінавачванні адэскага губернатара і характэрызуе яго як “істэрыка і злодзея”.

Пётр Парашэнка паабяцаў пакараць абодвух удзельнікаў інцэдэнта, але як менавіта, пакуль не паведаміў.

Імаверна, скандальнае відаэ падзеяў на пасяджэнні Рады рэформаў так і не будзе апублікаваным, бо, безумоўна, нанясе вялікую шкоду іміджу Украіны.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя