Украінская амбудсменка расказала пра суіцыды мацярок пасля згвалтавання іх дзяцей вайскоўцамі РФ
Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава на адкрыцці эканамічнага форуму ў Давосе расказала пра сэксуальныя злачынствы, якія здзяйсняюць расійскія вайскоўцы ва Украіне.
Паводле слоў Людмілы Дзянісавай, кожны дзень на гарачую лінію ўпаўнаважанай па правах чалавека звяртаюцца 700-800 украінцаў, якія паведамляюць пра ваенныя злачынствы расійскіх войскаў. Са дня ўварвання Расіі ва Украіну пра ваенныч злачынствы паведамілі больш за 44 тысячы чалавек. На лінію псіхалагічнай дапамогі для ахвяр злачынстваў звярнулася 1500 украінцаў, якія расказалі пра сэксуальныя злачынствы і катаванні.
Дзянісава паведаміла, што вядомыя выпадкі згвалтавання двух- і трохгадовых дзяцей, а маці некаторых дзяцей здзяйсняюць самагубствы.
«Гэта 500 выпадкаў суіцыду. Хто гэта? Гэта маці, у якіх на вачах былі згвалтаваныя дзеці, і яны памерлі ад гэтага. Гэта дзеці, якія былі згвалтаваныя», — распавяла упаўнаважаная па правах чалавека ва Украіне.
Паводле reform.by.