Улады Германіі запусцілі праграму вяртання ўцекачоў на радзіму

Паводле яе ўмоваў, перад адпраўкай дадому, мігранты змогуць атрымаць у Еўропе прафесію.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Праграма нямецкага ўрада разлічана на тых, хто знаходзіцца ў Германіі, але не мае шанцаў атрымаць у ёй прытулак. «Разгляд адпаведных заяў часам доўжыцца па два гады, — распавёў у інтэрв'ю газеце Die Welt міністр развіцця ФРГ Герд Мюлер, — увесь гэты час уцекачам забаронена працаваць, яны сядзяць без справы і ўпадаюць у дэпрэсію».
Такім мігрантам прапануюць добраахвотна вярнуцца на радзіму, падаўшы перад гэтым магчымасць навучыцца ў Германіі рабочай спецыяльнасці — да прыкладу, рамяству слесара, электрыка ці муляра. Немцы гатовыя дапамагчы і з працаўладкаваннем на месцы. У краінах, адкуль родам большасць бежанцаў — да прыкладу, у Марока і Пакістане, — ужо працуюць прадстаўнікі ўрада ФРГ.
Усяго на праграму рэпатрыяцыі мігрантаў Нямеччына мае намер выдаткаваць 100 мільёнаў еўра.
Па дадзеных нямецкага ўрада, лік уцекачоў, якія прыбываюць у краіну, мінулым летам рэзка скараціўся. Так, у чэрвені прытулку папрасілі каля 16-ці тысяч чалавек. Год таму іх было ў 10 разоў больш.
Паводле «Эхо Москвы»