Ва Украіне сёння заканчваецца тэрмін ваеннага становішча

Ваеннае становішча дзейнічала з 14 гадзін 26 лістапада на тэрыторыі 10 абласцей Украіны.

43bb8f60_c119_433b_9874_0cb066adccca_w1023_r1_s.jpg

У сераду, 26 снежня, завяршаецца тэрмін дзеяння ваеннага становiшча, якое было ўведзена пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве ў дзесяці абласцях Украіны.
Ваеннае становішча было ўведзена тэрмінам на 30 сутак з 14.00 26 лістапада ў Вінніцкай, Луганскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцях.
Нагадаем, 25 лістапада расійскія памежнікі атакавалі і захапілі два катэры і рэйдавы буксір Ваенна-марскіх Узброеных сіл Украіны, якія ехалі з Адэсы ў Марыупаль. У выніку гэтага некалькі украінцаў атрымалі раненні, усіх маракоў арыштавалі за нібыта «незаконнае перасячэнне дзяржмяжы РФ».



26 лістапада Рада прагаласавала за ўвядзенне ваеннага становішча тэрмінам на 30 дзён у 10 абласцях, а таксама ва ўнутраных водах Украіны ў акваторыі Азоўскага мора. Закон аб увядзенні ваеннага становішча ўступіў у сілу 28 лістапада.
Нагадаем, у Мінску 26 лістапада адбылася акцыя салідарнасці з захопленымі ўкраінскімі маракамі. Пазней, 22 снежня, над яе ўдзнельнікамі адбыліся суды, паводле якіх штрафы ў памеры 20 і 40 базавых велічыць атрымалі пяць чалавек, у тым ліку журналістка «Новага Часу» Дзіяна Серадзюк, якая асвятляла акцыю.

Паводле zn.ua