З Google Play выдаляць мільёны прыкладанняў
Кампанія Google разаслала распрацоўнікам лісты, у якіх паведаміла аб надыходзячым выдаленні некаторых сэрвісаў з крамы Google Play. Пра гэта паведамляе The Next Web.

Выдаленыя будуць тыя прыкладанні, у якіх няма палітыкі прыватнасці карыстацкіх дадзеных. Кампанія адзначыла, што многія прыкладанні пры працы запытваюць вялікую колькасць асабістых карыстацкіх дадзеных, але не паказваюць, навошта ім такая інфармацыя і як яны будуць яе захоўваць.
Распрацоўнікам прыкладанняў прапанавалі да 15 сакавіка дадаць палітыку прыватнасці альбо адмовіцца ад збору адчувальнай інфармацыі карыстальнікаў. Інакш Google «прыме адміністрацыйныя меры» па абмежаванні бачнасці прыкладанняў, аж да выдалення з Play Store.
Выданне адзначае, што з-за патрабаванняў Google з крамы знікнуць мільёны прыкладанняў. «Зачыстка» у першую чаргу закране «зомбі-прыкладанні», якія засмечваюць Play Store. Такія прыкладанні звычайна запытваюць шмат канфідэнцыйнай інфармацыі і нярэдка з'яўляюцца шкоднаснымі.
«Я думаю, гэта фантастыка, — пракаментаваў ініцыятыву Google стваральнік гульні Hip Hop Ninja! Джэк Куні (Jack Cooney). — Гэта ачысьціць Google Play ад многіх непатрэбных і мёртвых прыкладанняў. Значыць, нашы гульні атрымаюць павышаную бачнасць у краме, а пошукавая выдача стане значна менш застаўленай».
Паводле tut.by