
Аляўціна Вячорка да 2002 года працавала вядучай рэдактаркай у выдавецтве «Беларусь», была сярод іншага рэдактаркай матэрыялаў сесій парламента, перакладаў на беларускую мову сусветнай класікі, папулярных дзіцячых кніг Анатоля Клышкі. На працягу многіх год актыўна дапамагала Таварыству беларускай мовы і беларускім газетам. Актыўна ўдзельнічала ў грамадска-культурным жыцці.