Памерла маці Алеся Юркойця
31 кастрычніка стала вядома пра смерць маці Алеся Юркойця — краязнаўцы, асветніка і папулярызатара беларускай культуры і мовы. Алесь быў асуджаны на 7 год зняволення па справе мытнікаў — сваёй віны ён не прызнаў.
![Маці Алеся Юркойця Маці Алеся Юркойця](/img/v1/images/0a99da72_8313_47a7_8db2_ea4ed3ec640e_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Маці Алеся Юркойця
Паведамляецца, што апошні час маці Алеся Юркойця Галіна Аляксандраўна моцна хварэла, яна не вытрамала цяжкой аперацыі. Ёй было 84 гады.
«Новы Час» выказвае шчырыя спачыванні сваякам і блізкім Галіны Аляксандраўны.
![uzornaja_sjam_ja_alesja_jurkojcja__fota_anatolja_sceburaki__1__1.jpg uzornaja_sjam_ja_alesja_jurkojcja__fota_anatolja_sceburaki__1__1.jpg](/img/v1/images/uzornaja_sjam_ja_alesja_jurkojcja__fota_anatolja_sceburaki__1__1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Галіна Аляксандраўна з нявесткай Ганнай і ўнукамі. Фота Анатоля Сцебуракі
Вы можаце падтрымаць Алеся Юркойця ў гэты цяжкі для яго час. Напішыце вязню паштоўку ці ліст:
211300, Віцебская вобласць, г/п Віцьба, ПК-3, атр. 9, А.Я. Юркойцю.