У Беларусі сальда знешняга гандлю склала 369 мільёнаў долараў
У Беларусі за студзень-чэрвень сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася станоўчым і склала 369,2 мільёна долараў.

Аб’ём знешняга па метадалогіі плацежнага балансу склаў 44,12 мільёна долараў, у тым ліку экспарт — 22,25 мільярда долараў, імпарт — 21,88 мільярда долараў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Адносіны сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі да ВУП склалі 1,1% пры прагнозе на 2013 год 0,7%. Да ўзроўню першага паўгоддзя 2012 года з разліку ў бягучых цэнах аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 84%, экспарт — 79,3% (прагноз на 2013 год — 115,2%), імпарт — 89,4%.
У Белстаце адзначылі, што вызначальны ўплыў на фармаванне агульнага вартаснага аб’ёму экспарту тавараў і паслуг аказваюць знешнегандлёвыя аперацыі з таварамі, доля якіх склала 85% супраць 15% укладу паслуг. Пры гэтым у параўнанні з першым паўгоддзем 2012 года доля паслуг вырасла на 4,7%.