Алан Грынспен: Грэцыі давядзецца сысці з еўразоны
Былы кіраўнік Федэральнага рэзерву ЗША Алан Грынспен папярэдзіў, што Грэцыі давядзецца выйсці з еўразоны.

У інтэрв'ю BBC ён сказаў, што не бачыць, хто б мог захацець падперці кволую грэцкую эканоміку новымі пазыкамі.
Грэцыя хоча дамовіцца аб новых умовах выплаты сваіх замежных запазычанасцей, аднак Грынспен з гэтай нагоды сказаў наступнае: «Я не думаю, што гэтае пытанне можа быць вырашана без выхаду
Грэцыі з еўразоны».
Алан Грынспен, які 19 гадоў узначальваў Федэральны рэзерв ЗША (1987-2006 гг.), з нагоды магчымага сыходу Грэцыі з еўразоны канстатаваў: «Не думаю, што гэта дапаможа ім або еўразоне
агулам; проста з часам усе зразумеюць, што расстанне — гэта найлепшая стратэгія ў гэтым выпадку».